Правілы бяспечнага абыходжання з прыладамі і матэрыяламі

 

Мы,канешне,люд маленькі,

Але правілы бяспекі

Мы штодзённа паўтараем,

Вучымся і бяспеку дбаем!

 

Памятайце, што папяровыя лазінкі пры парушэнні тэхнікі бяспекі, могуць таіць у сабе пагрозу! Карыстайцеся асцярожна, каб пры пляценні  выпадкова не трапіць сабе ў вока!

Правілы бяспечнага абыходжання з нажніцамі

 

Тэхніка бяспекі пры працы з нажніцамі

 

  • Захоўвайце нажніцы ў паказаным месцы ў пэўным становішчы.
  • Пры працы ўважліва сачыце за напрамкам рэзання.
  • Не трымайце нажніцы лязом ўверх.
  • Не пакідайце нажніцы з адкрытымі.
  • Перадавайце закрытыя нажніцы кольцамі наперад.

 

Згарнуць

Правілы бяспекі пры працы з клеем

Тэхніка бяспекі пры працы з клеем

 

  • Наносіць клей на паверхню вырабу толькі пэндзлем.
  • Нельга, каб клей трапляў на пальцы рук, твар, асабліва вочы.
  • Па заканчэнні работы абавязкова вымыць рукі і пэндзаль.
  • Пры працы з клеем карыстайцеся сурвэткай.

 

Згарнуць