Ялінка

Я.Колас "Дзед Мароз"

Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.

Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.

Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.

А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.

Тут лісічка, зайчык, мышка,
Рыбкі, буслік доўгавязы.
А як ззяюць на ёй шышкі,
Нібы ў іх гараць алмазы!

Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.

Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.

Згарнуць

С. Сокалаў - Воюш "Елка"

Елка ў ельнічку жыла, 

Елка ў ельнічку расла. 

Елку везлі нам на свята 

Белы зайка і жаўна. 

Як прывезлі елку ў хату - 

Стала ёлачкай яна. 

 

Згарнуць

Д.Бічэль-Загнетава "Ёлка-бароўка"

Ёлка-бароўка

 Елачка-бароўка

У хатку да цяпла

Ад шэрага воўка

 З бору уцякла.

 Мы ѐй падарылі

Цацкі і шары.

 Зоркай азарылі

– Гары, гары!

А над нашай ѐлкай

 – Яркая вясѐлка.

А пад нашай ѐлкай

 – Вѐрткая вавѐрка.

 А навокал ѐлкі

– Танцы і смех.

Развяжы, дзядуля,

 З цукеркамі мех!

Згарнуць

М.Чарняўскі "Новы год"

Пасінеў на рэках лѐд,

Неба ў ясных зорках.

Зноў прыйшоў к нам Новы год

З песнямі і ѐлкай.

Водзіць з намі карагод

 Сам Мароз-дзядуля.

Многа казак у яго

І вясѐлых гульняў.

Згарнуць

Марк Смагаровіч "Перад новым годам"

Дзед Мароз рабіў абход

Перад Новым годам,

 Воды рэчак і балот

Замуроўваў лѐдам.

Кожны ў горадзе куток

Абышоўшы рана,

 Заглянуў ѐн на каток

Неяк нечакана.

У дзяцей звіняць канькі

Каля самай ѐлкі,

На якой. як аганькі,

Ззяюць ярка зоркі.

І рашыў тут

 Дзед Мароз: -

- Што ж хадзіць без толку...

 Барадой сівой патрос,

 Стаў з кійком пад ѐлку.

 

Згарнуць

К.Крапіва "З Новым годам"

Год за годам — карагодам,

I ужо сёння з Новым годам

Я сардэчна, ад душы

Вас віншую, малышы!

А чаго ж я вам жадаю?

Зараз, зараз прыгадаю...

Каб бадзёрымі былі вы,

Каб разумнымі раслі,

Каб прынёс вам Новы год

Многа радасных прыгод

I здароўя ў вашы хаты, —

Каб былі здаровы самі,

Каб былі здаровы мамы,

Каб былі здаровы таты,

Каб не ведалі напасці,

Каб і я за вас быў рад.

З новым годам! З новым шчасцем!

Вас віншуе дзед Кандрат.

 

Згарнуць