Задачы і фукцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

 

    Асноўнымі мэтамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з’яўляюцца забеспячэнне рознабаковага развіцця ранняга і дашкольнага ўзросту  ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, садзейнічанне ў набыцці ім сацыяльнага вопыту.

Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:

- забеспячэнне дашкольнай адукацыі выхаванцам у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі дашкольнай адукацыі;

- далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;

-выяўленне і развіццё індывідуальных  здольнасцей і інтэлектуальна- творчага патэнцыялу выхаванцаў;

-забеспячэнне пераемнасці дашкольнай і першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

-фарміраванне культуры сямейных зносін, каштоўнасных адносін да сям’і;

-стварэнне ўмоў для атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанне ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

-ахова здароўя выхаванцаў, фапміраванне асноў здаровага ладу жыцця.

Установа дашкольнай адукацыі у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе наступныя функцыі:

- рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з нтэлектуальнай недастатковасцю, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы:

- стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту, іх сацыялізацыі;

-стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей;

-стварэнне бяспечных ўмоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-ахову здароўя выхаванцаў, абарону іх правоў;

-стварэнне ўмоў для паўнавартаснага  фізічнага развіцця выхаванцаў на падставе фарміравання здаровага ладу жыцця;

-забеспячэнне сацыяльна-псіхалагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі;

-забеспячэнне магчымасці сваечасовага і паўнавартаснага пераходу на наступную ступень адукацыі;

-стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і праяўлення творчай ініцыятывы  педагагічных работнікаў;

-стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйных паслуг, у тым ліку на платнай аснове.

Меню раздзела