Жаваранак
Птушка, птушка, прылятай! Вясну чырвоную зазывай! (Згінаюць і разгінаюць пальцы.)
Птушка крыльцамі махае, Весяліць дзетак зазывае! (Паказваюць рухамі рук, як ляціць птушка.)
Хто жыве на дне ракі? (Пляскаюць у далоні.)
Акуні і шчупакі, Краснапёрка, ёрш і карп.
Ёсць вугры і ёсць ляшчы,
І падводныя карчы,
І прабітыя мячы. (Загінаюць на абедзвюх руках пальцы па аднаму.)
Ціха, Таня, не пішчы! (Ківаюць указальным пальцам.)
А. Хадановіч
Пеўнік
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся. (Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры! ( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
Сям'я
(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).
Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!
Адпачнём
Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).
Пеўнік
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
Семя
На далонь маю малое
Легла Семя ільняное,
Як пясчынка Ўсё адно.
Ды сапраўдны скарб Яно. (Пальцамі па чарзе дакранаюцца да далоні.)
Бо схаваны ў ім — Ці чулі? — (Ківаюць указальным пальцам.)
Абрусы, чапцы, Кашулі, Трапяткія Фартушкі, Як вясёлкі — Ручнікі. (Загінаюць па пальцу.)
Толькі хто б Мне мог сказаць,
Як жа іх Адтуль дастаць? (Разводзяць рукі ў бакі.)
К. Цвірка
Радуюцца дарослыя і дзеці
(Выкананне рухаў па ўзоры: на кожны радок дзеці загінаюць палец, апошні радок — сціскаць і расціскаць кулак). Хто яшчэ радуецца сонейку?
Радуецца дзядуля,
Радуецца бабуля,
Радуецца матуля,
Радуецца татачка,
Вельмі радуюся я.
Рада сонцу ўся сям’я!