Аб тым, што можа і што хоча ваша дзіця, магчыма даведацца толькі ў абставінах добразычлівасці, поўнага даверу і ўзаемаразумення. Такія абставіны ствараюцца толькі ва ўмовах сумеснага правядзення часу. Адна з асноўных сямейных каштоўнасцей – добры сумесны адпачынак.
Агульныя забавы, гульні, экскурсіі пакажуць Вам адзін аднаго па – новаму і дазволяць здзейсніць адкрыццё нават ва ўласнай сям’і!
Сямейны адпачынак - шанц для бацькоў лепш зразумець свайго сына ці дачку, убачыць і пачуць, чым жывуць дзеці, аб чым мараць, на што ўжо здольныя і што змогуць спасцігнуць пры вашай падтрымцы.
Калі бацькі могуць больш часу правесці са сваімі дзецьмі? Вядома, у выхадныя дні. Шматлікія сем'і выбіраюць сумесны адпачынак у забаўляльных цэнтрах, у парках культуры і адпачынку, паходах ў тэатр, кінатэатр, цырк. Аднак такі варыянт сямейнага вольнага часу могуць дазволіць сабе не ўсе.
Таму альтэрнатывай для арганізацыі сумеснага сямейнага вольнага часу можа стаць бліжэйшае прыроднае і сацыяльнае асяроддзе. Зносіны з прыродай, знаёмства з цікавымі сацыяльнымі і гістарычнымі аб'ектамі ў тым населеным пункце, дзе пражывае сям'я, дазволіць арганізаваць не менш цікавы сямейны вольны час.
Сумесныя прагулкі будуць спрыяць развіццю дзіцячай пазнавальнай цікавасці і назіральнасці, фарміраванню асноў эканамічнай і экалагічнай культуры асобы, знаёмству дзяцей і саміх бацькоў з гісторыяй сваёй малой радзімы, выхаванню пазітыўнага стаўлення да месца, дзе нарадзіліся і жывуць.
Дзіўна, але для гэтага не патрэбны фінансавыя затраты і доўгія зборы. Патрэбна толькі вялікае жаданне пабыць разам з членамі сваёй сям’і, прысвяціць вольны час свайму дзіцяці.
У рамках удзелу ў сацыяльна-педагагічным праекце "Вясёлая прагулка РАЗАМ" педагагічныя работнікі нашай установы дашкольнай адукацыі распрацавалі для вас наступныя "маршруты выхаднога дня":
Міні-дэндрапарк Старынскага лясніцтва
Няхай вашы сумесны сямейны вольны час будзе карысным і цікавым!