Адным з накірункаў дзейнасці арт-студыі “У добрага кораня – добрыя парасткі” з’яўляецца пляценне з папяровай лазы - “Лазінка-Арт”. Тут збіраюцца разам дарослыя і дзятва, зацікаўленыя адраджэннем майстэрства лозапляцення, увасобленага ў простым і дасягальным матэрыяле - папяровай лазе.
“Лазінка-Арт” для хлопчыкаў і дзяўчынак - гэта выдатная магчымасць далучыцца да асноў нацыянальнай культуры, пераняць, спасцігнуць, паспрабаваць.
Для тат і мам - добрая нагода сустрэцца, прысвяціць больш часу свайму дзіцяці ствараючы просты і арыгінальны выраб.
Для бабуль і дзядуль – унікальны шанц перадаць каштоўныя здабыткі майстэрства пляцення.
Паважаныя ўдзельнікі студыі! Раім Вам перайсці па карысных спасылках, і разам з Бульбашыкам стварыць арыгінальныя вырабы з папяровай лазы.