Песенькі і пацешкі

Кукарэку, певунок!

Кукарэку, певунок! 

Пашый хлопцу кажушок, 

Пашый штонікі з шаўкоў, 

З залаценькіх паяскоў. 

І пашыў ён, і надзеў, 

І ў люстэрка паглядзеў. 

 

Хадзіў певень па капусце, 

Насіў сон у белай хусце, 

Усім дзеткам прадаваў, 

А Алёшку дарма даў. 

 

Уладзіслава Луцэвіч

 

Ах ты, мая птушачка,

Ах ты, шчабятушачка!

Хораша ты пела,

Куды ж паляцела?

 

Гусачок

Го-го-го, гусачок

Го-го-го, гусачок,

Зрабі хлопчыку свісток.

З беласнежнага крыла

Ды з бляскучага пяры.

І зрабіў ён, і падаў,

І сыночак заіграў.

Згарнуць