Анёл

Калядкі

Ой, ладачкі-ладкі,

надышлі Калядкі.

Мы дзеля Калядак

напяклі аладак.

 

Дралі дробнай таркаю

дранікі духмяныя.

Хочаш —

еш са скваркаю,

хочаш —

са смятанаю.

 

Вось вам,

калі ласка,

з жэрдачкі каўбаска.

Вось кавалак пірага,

каб не брала вас туга.

 

Ой, ладачкі-ладкі!

І мядок салодкі

да лясной гарбаткі

наліем у сподкі.

І запахне рутай,

верасам,

чаборам,

каб зімою лютай

нам не знацца з горам.

 

Бярыце з талеркі

лізунцы,

цукеркі!

Ешце ўволю,

ешце,

ды не псуйце зубкі...

Песняй нас пацешце,

Галубкі,

галубкі!

 

Бохан —

поўняй яснаю,

яйкі,

бульба,

скваркі.

Гэта ўсё —

з уласнае

нашай гаспадаркі.

 

Калі вам прысмакі

прыйдуцца да смаку,

прынясіце Богу

шчырую падзяку.

 

Ой, ладачкі-ладкі —

пляскаем у ладкі!

ой, ладачкі-ладкі —

святкуем Калядкі!

Згарнуць

І. Шуцько "У навагодні вечар"

Навагодні вечар зорны...

 Як заўсѐды,

 Дзед Мароз

У дзіцячы сад прасторны

З лесу ѐлачку прынѐс.

 Ну і ѐлка!.. Што за ѐлка!..

 Колькі цацак тых на ѐй:

Туі і грыб, і рак, і пчолка,

 І мядзведзь, і воўк з лісой...

Дзеці кружацца наўкола.

Добра з госцем дарагім!

– Колькі радасці вясѐлай

 Ён прывѐз з сабою ім!

Тут гулянкі, карагоды,

Песні ўсюды – тут і там...

 А Мароз белабароды

Важна стаў пад ѐлку сам.

Згарнуць

Р.Барадулін

Мы не ведаем спакою,

Дом будуем талакою.

Талака! Талака!

Не стамляецца рука.

 

Мы дужэем з кожным разам.

Талакою —

Значыць разам

Талака! Талака!

Смех картавы малатка.

 

Мы сябрам дапамагаем,

І пілуем, і стругаем.

Талака! Талака!

Дайце дужым малака!

Згарнуць