Храм Сабора Беларускіх святых

Асноўная інфармацыя

Адрас: вул. Калгасная 15, в. Шашкі, Стаўбцоўскага раёна

Мэта: развіццё ўяўленняў аб храме, размешчаным на тэрыторыі роднага пасёлка 

Рэкамендуемы ўзрост: старшы дашкольны ўзрост

Маршрут руху:

Парк  аг. Шашкі (Аб’ект № 1);

вул. Цэнтральная (Аб’ект 2);

Шашкоўская ўрачэбная амбулаторыя (Аб’ект №3);

Старынскае лясніцтва (Аб’ект № 4);

Храм Сабора Беларускіх святых (Аб’ект № 5) – завяршэнне маршруту.

 

   Шлях   маршруту праводзіцца актыўным спосабам перамяшчэння: пешшу, можна з выкарыстаннем велатранспарта.  Зручней за ўсё пачаць маршрут  з парку, які знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка  Шашкі.

  Па ходу дарогі можна прапанавць пагуляць у гульню “Заўважай–ка”.  У ходзе якой акцэнтаваць увагу на змяненнях, якія адбыліся летам: птушыны спеў, чыстае неба, зялёныя дрэвы, вялікую колькасць насякомых і птушак.

    Можна пагуляць у слоўныя гульні: “Што бывае ўнізе, а што бывае наверсе?”, “Адзін – многа”, “Чым падобныя?”, “Процілегласць”, “Прыдумай загадку”, “Адгадай прадмет па апісанні” і інш.

    У час руху уздоўж шашы  абавязкова акцэнтуйце ўвагу на небяспечнасці дадзенага месца (многа машын, выхлапныя газы), асноўных правілах дарожанага руху. Нагадайце, што існуе спецыяльна адведзенае для пераходу месца - пешаходны пераход.  Абмяркуйце з дзіцем, дзе павінны хадзіць пешаходы? Дзе павінны ездзіць аўтамашыны? Што такое скрыжаванне? Дзе і як трэба пераходзіць вуліцу? Якія дарожныя знакі ёсць на вуліцы?

 Гістарычная даведка:

   Прыход: парафія знаходзіцца на пастырскім акармленні іерэя Сергія Давыдзенкі. Храм асвечаны ў 2012 г., узведзены агульнымі намаганнямі жыхароў усіх бліжэйшых вёсак. З'яўляецца прыпісным да прыходу Уваскрэсення Хрыстовага ў г. Стоўбцы.

   На званіцы царквы размяшчаюцца пяць званоў, сваім звонам яны збіраюць людзей да службы або паведамляюць пра якое-небудзь царкоўнае свята. Тут заўсёды вельмі шматлюдна. Абгароджаная прывабным  плотам, царква добра відаць нават здалёк, і стала сапраўдным упрыгожваннем роднага пасёлка.

 

Гэта павінен ведаць кожны:

  • “Храм” - старажытнае славянскае слова, значэнне яго - «дом». Асаблівы Дом, свяшчэнны, які злучае зямлю і неба, час і вечнасць, Бога і чалавека.
  • Храм называюць Домам Бога на зямлі. Перад іконамі гараць лампадкі, людзі запальваюць свечкі, шэпчуць аб сваіх патрэбах. Іконы - цудоўныя выявы. Гледзячы на абліччы Бога, Багародзіцы, анёлаў і святых, мы гаворым з імі і паступова пачынаем бачыць і чуць іх сэрцам.
  • Людзі, за спінамі якіх нічога не відаць, прыходзяць у храм у нядзелю, каб убачыць сэрцам Бога і з Ім пагаварыць. Размова з Богам называецца малітвай.
  • Алтар. Гэта найважнейшае месца. Сюды заходзяць толькі святары і тыя, хто ім дапамагае. Алтар скрыты за іканастасам.

 

   Прапануем вам, паважаныя бацькі, скарбонку творчасці. Сабраныя матэрыялы дапамогуць зрабіць ваш адпачынак цікавым і незабыўным.

 

Дома разам з дзіцем:

  • намалюйце , што больш за ўсё спадабалася і запомнілася на прагулцы;
  • размалюйце прапанаваныя расфарбоўкі;
  • вывучыце разам са сваім дзіцем адзін з прапанаваных вершаў.

 

Прыемных Вам прагулак і добрых уражанняў!

 

 

 

 

Згарнуць

Карта маршрута