Крыніца "Катлы"

     Нам з вамі пашчасціла жыць на Стаўбцоўшчыне - невялічкім куточку Беларусі, з прыродай некранутай і запаведнай, дзясяткам чыстых азёр, што блакітнымі вачыма пазіраюць ў нябесную сінь, срэбнымі стужкамі невялічкіх рачулак, якія імкнуцца, бягуць, спяшаюцца ўліцца ў магутны Нёман, маляўнічымі лугамі, балотамі і лясамі, дзе знайшлі прыпынак сотні відаў раслін і жывёл, гаючымі, жыватворнымі крыніцамі. Месцы,  ўспетым у вершах знакамітых беларускіх пісьменнікаў, якія жылі і тварылі тут, на Стаўбцоўшчыне.

    Ёсць такія “ключы” і бліз нашага населенага пункта, у вёсцы Дудкі.

Паважаныя бацькі! Запрашаем вас у цікавае падарожжа.

Азнаёмцеся, калі ласка, з матэрыяламі маршруту, раздрукуйце буклет,

і ў добры шлях!