Рэалізацыя раённага педагагічнага праекта

Педагагічны праект “Фарміраванне ў дашкольнікаў каштоўнаснага стаўлення да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі гульнявой дзейнасці”

Мэта педагагічнага праекта: павышэнне ўзроўню нацыянальнай самасвядомасці і маральна-патрыятычнага патэнцыялу дзяцей дашкольнага ўзросту праз выкарыстанне творчага і выхаваўчага патэнцыялу беларускай народнай гульні

Задачы:

  1. Развіваць у дзяцей устойлівую цікавасць да беларускай нацыянальнай культуры праз знаёмства з беларускімі каляндарнымі і сямейна-абрадавымі гульнямі.
  2. Дапамагчы выхаванцам праз народныя гульні засвоіць асноўныя рысы беларускага народнага быту і мясцовых нацыянальных традыцый.
  3. Фарміраваць камунікатыўныя ўменні дашкольнікаў і бацькоў праз арганізацыю гульнявой дзейнасці дзяцей.
  4. Прыцягнуць бацькоў да сумеснай дзейнасці па адраджэнні народных традыцый, культуры і мовы.

Асноўная ідэя педагагічнага праекта заключаецца ў знаёмстве дзяцей дашкольнага ўзросту з элементамі традыцыйнага быту і нацыянальнай культуры беларусаў, мясцовымі сацыякультурнымі традыцыцямі праз цыкл беларускіх народных каляндарных і сямейна- абрадавых гульняў. Дадзеная работа ажыццяўляецца ў пяці ўзаемазвязаных накірунках: “Не проста гуляем – жыццё вывучаем” (непасрэднае знаёмства з народнымі гульнямі), “Бабулін куфэрак”             (знаёмства з прадметамі быту, народнымі рамёствамі, элементамі бытавой культуры, народнай цацкай, якія апісваюцца ці сустракаюцца ў гульнях),  “Мясцовы каларыт” (сустрэчы з народнымі майстрамі і ўмельцамі нашай мясцовасці, супрацоўнікамі музеяў і прадпрыемстваў), “Беларуская хатка” (арганізацыя прадметнага асяроддзя для самастойнай гульнявой дзейнасці, адпрацоўкі культурных і працоўных навыкаў, набытых у працэсе знаёмства з народнымі гульнямі), “Лазінка - арт” (арганізацыя сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей па аднаўленні і захаванні беларускіх народных традыцый)

Тэрмін рэалізацыі праекта: 2 гады (2021 – 2023)

 

Прагназуемыя вынікі праекта:

  1. Сфарміраванасць у дзяцей дашкольнага ўзросту і іх бацькоў беларускамоўных камунікатыўных навыкаў.
  2. Жывая цікавасць, інтарэс дашкольнікаў да нацыянальнага быту беларусаў, нацыянальных гульняў, традыцый і абрадаў.
  3. Устойлівае жаданне прымяняць беларускія народныя гульні ў паўсядзённай гульнявой практыцы.
  4. Эфектыўнасць працэсу ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі дашкольнікаў па пытаннях фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.