Свята 8 сакавіка

07.03.2024

 

Адчынем шырэй вокны,

І пусцім сонца свет,

Для мілай нашай мамачкі

Мы ладзім свой гала – канцэрт!

         Святочнае мерапрыемства ў нашай установе дашкольнай адукацыі адбылося з нагоды Дня жанчын. Маленькія артысты парадавалі сваіх матуль кранальнымі і шчырымі вершамі, звонкімі песнямі, цікавымі танцавальнымі нумарамі.

         Пасля разам з мамамі зладзілі танец-экспромт і падарылі самыя каштоўныя ў свеце падарункі – створаныя рукамі маленькіх сыноў і дачушак.

       

      

Меню раздзела