Сёння мы не сумавалі, дом з пяску ўсе будавалі!

12.07.2023

Сёння мы не сумавалі,

Дом з пяску ўсе будавалі!

Не заўважылі мы ўраз,

Як стаў не ДОМ ён, а ГАРАЖ!

А пасля- магутнай ВЕЖАЙ,

З ліхтарамі, як належыць!

 

    Сёння выхаванцы нашайй ўстановы дашкольнай адукацыі не толькі вялі гаворку аб прафесіях дарослых і значнасці кожнай з іх, але і паспрабавалі сябе ў ролі архітэктараў, будаўнікоў, кранаўшчыкоў.

   Не бяда, што ў якасці будаўнічага матэрыялу быў вільготны пясок, а цаглінкі і вокны замянілі дробныя цацкі і прыродны матэрыял!

    Маленькія ўмельцы ўзвялі спачатку прыгожы дом для цацак, які хутка  ператварыўся ў гараж для тэхнікі, а пасля магутную вежу.

Мы ганарымся вамі, нашы таленавітыя майстры!

 

Меню раздзела