"Скарбонка цудаў" - напамін пра лета

10.07.2023

У “скарбонку цудаў” лета мы збіралі,

Красачкі, травінкі, каласкі паклалі!

Прыхапілі жарты і пацешкі,

Ды “курносыя” ўсмешкі!

         Яшчэ адзін пагожы чэрвеньскі дзянёк запомніцца выхаванцам нашай ўстановы дашкольнай адукацыі цікавым заданнем: сабраць у “Скарбонку цудаў” напамін пра лета.

Як гэта зрабіць? Вельмі лёгка!

Вас навучаць нашы маленькія знаўцы прыроды, якія гуртам стварылі фантастычнай прыгажосці “скарбонкі” з паперы і ліпкай стужкі.

Атрыманыя “скарбонкі – гербарыі” стануць добрым напамінам пра летні адпачынак ва ўстанове дашкольнай адукацыі.

Мы любім цябе, звонкае і пяшчотнае Лецейка!

 

 

 

 

Меню раздзела