Свята Купалле

07.07.2023
На Івана на Купалу Сонца дзетак забаўляла, Кветкі – краскі раскідала

7 ліпеня ў свята Купалле ў  госці да выхаванцаў нашай установы дашкольнай адукацыі завітала Купалінка, якая расказала хлопчыкам і дзяўчынкам аб гісторыі ўзнікнення свята, яго традыцыях. Разам з ёю дзеці вадзілі хараводы, спявалі песні, сплялі прыгожыя вянкі  з галінак папаратніку, бярозы і кветак, апусцілі вянкі ў імправізаваны ручай, пагулялі ў беларускія народныя гульні.

Традыцыйна свята завяршылася зборам лекавых зёлак на экалагічнай сцяжынцы ўстановы дашкольнай адукацыі і завязваннем сімвалічных чырвоных стужак- пажаданняў на дрэўца!

 

 

Меню раздзела