Міжнародны Дзень абароны дзяцей

01.06.2023

У першы дзень лета адзначаецца міжнароднае свята – Дзень абароны дзяцей. З нагоды свята ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала Фея–чараўніца, якая прапанавала выхаванцам адправіцца ў захапляльнае квэст–падарожжа ў пошуку слядоў Лета, якое заблукала і не магло знайсці дарогу  ў садок.

Дружнай грамадою дзеці выканалі ўсе заданні: сплялі вянкі з цікавых гульняў, завялі маторы імправізаваных самалётаў, здолелі адправіць весткі пры дапамозе каляровых стужак да Ветрыка, Сонейка і Хмаркі.

Дзякуючы агульным намаганняў дарослых і маленькіх памочнікаў Лета адшукала дарогу ў садок. Стомленыя і задаволеныя дзеці падсілкаваліся  сокам.

Дзень абароны дзяцей  гэта не толькі  вясёлае і захапляльнае свята, але і добры напамін дарослым, што ўсе дзеці на свеце маюць патрэбу ў клопаце і ахове!

 

Меню раздзела