Свята "Выпуск у школу"

26.05.2023
26 мая 20213 года прайшоў выпускны ранішнік у групе інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў "Бывай, бывай, дзіцячы сад, ужо нас кліча школа".
 

   Паважаныя выпускнікі дзіцячага садка, бацькі і супрацоўнікі, віншую Вас з выдатным святам, выпускным у дзіцячым садзе!

   Жадаю нашым выпускнікам вялікіх перамог, хай школа стане вам такім жа родным домам, як дзіцячы сад. Няхай у школе вам усё будзе па плячы, усё ўдаецца. Поспехаў вам, дзеці, верных сяброў у жыцці і шмат новых грандыёзных перамог! Шчаслівай вам дарогі, дарагія рабяты!!!

   Паважаныя бацькі, віншуем Вас з першым выпускным вашых дзяцей. Дзякуй Вам за выдатных дзяцей, за тое, што разам з намі заўсёды падтрымлівалі сваіх дзяцей ва ўсіх іх пачынаннях і памкненнях. 

    Дзіцячы сад выказвае глыбокую ўдзячнасць усім бацькам за спагадлівасць, неабыякавасць і актыўны ўдзел у жыцці ўстановы адукацыі на працягу ўсяго часу. Усім сем'ям нашых выхаванцаў жадаем здароўя, шчасця, натхнення!

   Паважаныя супрацоўнікі, мае шчырыя, ад усёй душы дзякую Вам за вашу працу, за спагадлівасць, за клопат пра нашых выхаванцаў.

   Паважаныя педагогі , дзякуй Вам за карысныя ўменні і навыкі, якія Вы сфарміравалі ў сваіх выхаванцаў, за трапяткое стаўленне да іх. Вы перажывалі разам з імі дробныя непрыемнасці, ганарыліся дасягненнямі і поспехамі, дзякуючы вам яны навучыліся шмат чаму, а галоўнае выраслі добрымі і спагаднымі людзьмі. Няхай усе вашыя добрыя справы будуць па вартасці ўзнагароджаныя, шчасця і радасці вам у жыцці!

Усіх запрашаем для прагляду фотазамалёвак "Выпускнікам 2023 года прысвячаецца...»

З павагай загадчык Лукша Наталля Іванаўна.

Меню раздзела