Сям'я - свет цеплыні, любові і даверу

15.05.2023
15 мая ў Беларусі адзначаюць адно з самых светлых і радасных святаў - Дзень сям'і. Што можа быць важнейшым у жыцці кожнага чалавека, чым яго самыя родныя і блізкія людзі!

    У рамках святкавання Міжнароднага Дня сям'і  ў нашай установе  дашкольнай адукацыі ва ўсіх узроставых  групах былі праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя гэтаму дню.

    З дзецьмі былі арганізаваны тэматычныя гутаркі “ Што такое сям'я?”, “Сямейны этыкет”, развучылі вершы пра сям'ю. Усе выхаванцы з вялікім задавальненнем  расказвалі пра свае захапленні, традыцыі і любімыя заняткі ў сям'і. Была арганізавана выстава сямейных фотаздымкаў “Сувязь пакаленняў – гісторыя ў фотаздымках”, а таксама былі праведзена дыдактычная гульня “Ласкавыя словы для матулі”.                                                                  

    Такія мерапрыемствы,  выхоўваюць у дзяцей любоў і пачуццё гонару  да сваёй сям'і. Няхай нашы выхаванцы растуць у шчаслівых сем'ях! Міру, дабра, сямейнага дабрабыту і радасці кожнай сям'і!

 

Меню раздзела