Тэматычны дзень, прымеркаваны да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

12.05.2023

   Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь ва ўстанове  дашкольнай адукацыі прайшоў аднайменны тэматычны дзень.

    Выхаванцы разам з выхавальнікамі ўспомнілі, што абазначаць асноўныя элементы герба, даведаліся аб значэнні сімвалічных колераў і арнаменту на дзяржаўным сцягу нашай Радзімы, навучыліся адрозніваць яго сярод іншых. Удакладнілі, дзе і калі выкарыстоўваецца дзяржаўная сімволіка.

      Завяршэннем тэматычнага дня стала музычнае свята “Жыву ў Беларусі і гэтым ганаруся!”. Выхаванцы спявалі песні на беларускай мове, пагулялі ў беларускія народныя гульні, дэкламавалі вершы.

   У гэты дзень выхаванцы зрабілі для сябе важную выснову: кожны грамадзянін сваёй дзяржавы павінен ведаць і паважаць дзяржаўную сімволіку і ведаць яе гісторыю.

 

Меню раздзела