Агульны бацькоўскі сход

21.04.2023
   Ва ўстанове дашкольнай адукацыі 21.04.2023 адбыўся агульны бацькоўскі сход "Бяспечнае лета", на якім прысутнічалі інспектары  Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я.

На сходзе былі асвечаны наступныя пытанні:

  1. Аб асноўных накірунках дзейнасці на летні аздараўленчы перыяд.
  2. Аб забеспячэнні бяспечных і здароўзберагальных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, прафілактыка дзіцячага траўматызму.   
  3. Аб дзеючым заканадаўстве ў дачыненні да непаўналетніх па прафілактыцы злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, палавой свабоды непаўналетніх.          
  4. Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей ў неблаганадзейных сем’ях.
  5. Аб абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, дзяцей-інвалідаў зместу ўмоў для карэкцыі парушэнняў развіцця  і забеспячэння сацыяльнай адаптацыі.
  6. Аб рабоце апякунскага савета ўстановы дашкольнай адукацыі. Справаздача за мінулы перыяд.

    Няма нічога больш каштоўнага для кожнага бацькі, чым дабрабыт дзіцяці і яго бяспека. Таму асноўная задача ўстановы адукацыі і сям'і - забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей і фарміраванне ў іх асноў бяспечных паводзін. 

    Падчас сходу пытанні бяспекі на дарозе агучыў інспектар Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я. Вольга Яўгеньеўна акцэнтавала ўвагу бацькоў аб абавязковым асабістым выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Для дзяцей прыклад бацькоў - самае найлепшае навучанне правілам бяспекі. Падзякавала за ўдзел у конкурсах і ўручыла сям'і Салей Калерыі грамату за 3-яе месца ў конкурсе "Бяспечны Новы год".

    

Меню раздзела