Тыдзень лесу -2023

13.04.2023

Пасадзі разам з намі дрэва!

      «Тыдзень лесу» - гэта не проста рэспубліканская акцыя, а сапраўдная добрая традыцыя. У гэтым годзе яна праходзіць з 8  па  15 красавіка.                          

      Актыўны ўдзел у акцыі ўжо не першы год прымаюць выхаванцы ДУА «Шашкоўскі дзіцячы сад». У гэты раз яны наведалі Старынскае лясніцтва, дзе ляснічы, Алег Мікалаевіч Лукша расказаў, як садзіцца лес, паказаў дзецям саджанцы хвоі і бярозак. А напрыканцы падарыў кожнаму выхаванцу маленькую хваінку. Дзеці разам з бацькамі прынялі ўдзел у сумеснай высадцы зелянцоў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.  Мерапрыемства прайшло пад слоганам «Дрэвы, расціце разам з дзецьмі!».  

      Бацькі  прынялі ўдзел у інтэрактыўным – калектыўным чэленджары. Падораныя саджанцы былі высаджаны і дома. На прадстаўленых фотаздымках, была адлюстравана сумесная прыродаахоўчая дзейнасць: пасадка дрэў і кустоў. Дзеці разам з дарослымі ўнеслі пасільны ўклад у навядзенні парадку ў месцах захаранення воінаў, загінуўшых у гады вайны.

Дапамога не бывае маленькай!

 

photo_2023-04-13_21-32-05 1                         photo_2023-04-13_21-32-141

photo_2023-04-13_21-32-351

 

           photo_2023-04-13_21-33-491

photo_2023-04-13_21-31-461            

 

Падрабязней тут "Дрэвы, расціце з намі" 

Меню раздзела