Сацыяльная акцыя "Апрані адзенне сіняга колеру”, "Запусці сіні паветраны шар у неба"

03.04.2023
  Сёння ва ўстанове дашкольнай адукацыі адбыўся незвычайны дзень. Ён прымеркаваны да Сусветнага дня распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызма, што адзначаецца ва ўсім свеце 2 красавіка.

 

   З гэтай нагоды з выхаванцы рознаўзроставай групы ад 2 да 4 гадоў разам з дарослымі пагулялі ў моўную гульні “Ласкавае слоўца кожнаму прыемна”, зладзілі  пальчыкавыя гульні “Радасць у далоньках” і “Усмешка па крузе”. 

   У спецыяльна арганізаванай дзейнасці, рэгламентаванай тыпавым вучэбным планам дашкольнай адукацыі,  адукацыйная галіна “Дзіця і грамадства” хлопчыкі і дзяўчынкі распавялі аб значнасці і ўнікальнасці кожнага чалавека з пазіцыі гуманнасці, добразычлівасці і суперажывання, адшукалі словы падзякі кожнаму выхаванцу групы.

   Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў паразважалі на тэму “Сонейка свеціць для Ўсіх”.

   Пасля малодшыя выхаванцы расфарбавалі свае далонькі ў сіні колер, разам са старшымі сябрамі  запусцілі ў неба сінія шары, бо сіні колер – колер барацьбы з аутызмам!

 

 

Меню раздзела