Беларусь і Расія – сяброўства без межаў1

31.03.2023

   Напярэдадні Дня яднання Беларусі і Расіі ў нашай ўстанове  дашкольнай адукацыі быў праведзены тэматычны дзень  пад агульнай назвай  “Беларусь і Расія – сяброўства без межаў”. З самай раніцы выхаванцы праспявалі гімн Рэспублікі Беларусь і з вялікай цікавасцю праслухалі гімн Расійскай Федэрацыі.

   У групе інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў былі праведзены тэматычныя гутаркі “Разам мы сіла”!, “Што я ведаю аб сваёй Радзіме”.                                                                                                       

     Выхаванцы замацавалі ўяўленні аб народных звычаях і святах Беларусі і Расіі, а таксама пагулялі ў беларускую народную  гульню “Міхасік” і рускую народную гульню “Гарэлкі”. Дзеці наведалі творчую выставу студыі “Лазінка – Арт”, на якой пашырылі веды аб разнастайных вырабах з папяровай лазы.

 

Меню раздзела