Вясёлыя фантазіі фарбаў і алоўкаў

29.03.2023

   Адзін з дней вясновых канікул у рознаўзроставай групе ад 2 да 4 гадоў прайшоў пад такой назвай. У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала цікаўная зайка Вітамінка і прынесла з сабой рознакаляровыя фарбы.

   Разам  з гульнявым персанажам выхаванцы даведаліся, што ўсе навокал: цацкі, адзенне, прыродныя з’явы  і ,нават, настрой маюць свае фарбы. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Вітамінкай  пагулялі ў гульні “Колеры вакол нас”, “Знайдзі патрэбны колер”, “Аб чым нам фарбы расказалі”, “З якіх колераў прадмет”.

   Затым Вітамінка прапанвала дзецям цікавае заданне “Я малюю, я ствараю…” у працэсе выканння якога выхаванцы дазналіся, што любая каляровая пляма можа быць ператворана ў прадметы, кветкі і ,нават, жывёл.

   Напрыканцы дня хлопчыкі і дзяўчынкі з дзяўчынкай–зайкай разгледзелі каляровыя ілюстрацыі ў дзіцячых кніжках і расказалі знаёмыя казкі ўжываючы магнітны скрайбінг.

Меню раздзела