Дзень банцікаў

30.03.2023

     Весела і цікава праходзяць канікулы ў нашай установе дашкольнай адукацыі.

    30 красавіка  прайшоў прайшоў пад агульнай і крэатыўнай назвай “Дзень банцікаў”. З самай раніцы ва ўсіх узроставых групах адчуваўся святочны  настрой, супрацоўнікі і дзеці былі прыбраныя ў прыгожыя банцікі. На працягу ўсяго дня дзеці гулялі ў вясёлыя гульні з банцікамі “Хто болей збярэ банцікаў”, “Палічы і не памыліся”, а таксама намалявалі банцікі з дапамогай рознакаляровых фарбаў.

    Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў  падарылі выхаванцам  рознаўзроставай  групы  ад 2 да 4 гадоў прыгожыя і рознакаляровыя банцікі, якія зрабілі сваімі рукамі, а таксама ўсім супрацоўнікам дзіцячага сада.                                                                         

     “Дзень банцікаў” падарыў вясёлы настрой не толькі нашым выхаванцам, але і супрацоўнікам дзіцячага сада. Закончыўся тэматычны дзень святочнай дыскатэкай.

Меню раздзела