Тыдзень фінансавай граматнасці

24.03.2023
У перыяд з 20.03.2023 - 24.03.2023 у нашай установе дашкольнай адукацыі   прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці. У рамках тыдня прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне асноў фінансавай граматнасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту.

    У групе інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў былі  праведзены заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства “ на тэму “Грошы”, “Даходы і расходы сямейнага бюджэту”. Выхаванцы пабывалі ў мясцовай краме “Антонаўка-торг” і замацавалі веды аб прафесіі прадаўца. Пасля экскурсіі дзеці з асобым задавальненнем сталі гуляць у сюжэтна – ролевую гульню “Крама”.

    Выхаванцы рознаўзроставай групы ад 2 да 4 гадоў праглядзелі развіваючыя мультфільмы “Муха – Цакатуха”, “Гісторыя ўзнікнення грошай”. Былі праведзены дыдактычныя гульні “Мы гуляем у краму”, “Прафесіі дарослых”.

   Завяршыўся тыдзень квэст - гульнёй “Падарожжа ў краіну фінансавай граматнасці”. Дзеці выконвалі заданні з дапамогай інтэлект - карты, а ў канцы гульні дзеці знайшлі скарб і атрымалі салодкія пачастункі.

   Выхаванцы праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць і паказалі добрыя веды ў галіне фінансавай граматнасці.

   А бацькі ў Вайбер-групе пазнаёміліся з памяткамі  "Што такое заробак і кішэнныя грошы", " У чым розніца паміж патрэбамі і жаданнямі?". 

Меню раздзела