Тэматычны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2023

   15 сакавіка наша краіна адзначае асаблівае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, і аб гэтым ведаюць выхаванцы нашага дзіцячага сада.

    З самай раніцы дзеці разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі пад Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусі ўзнялі Дзяржаўны сцяг. У гэты дзень у дзіцячым садзе прайшло шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.                               У групе інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў быў праведзены тэматычны занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” на тэму “Правы і абавязкі ў сям’і”.                             Выхаванцы здзейснілі экскурсію ў Шашкоўскую сельскую бібліятэку. Бібліятэкар Курлюта Ларыса Паўлаўна пазнаёміла дзяцей з  кнігай ” Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і расказала аб тым, што такое Канстытуцыя і чаму яе называюць асноўным Законам Рэспублікі Беларусь.

    Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і вялікага шчасця! Са святам!

Меню раздзела