"Краіна Вітаміна"

17.02.2023

    Пагожым лютаўскім днём выхаванцы нашай установы дашкольнай адукацыі разам зз дарослымі заняліся разбіўкай агарода на акне.

   “Краіна Вітаміна” - такую назву атрымаў наш агарод. Дарэчы, зайка Вітамінка – гульнявы персанаж,  дапамог дзецям пасадзіць некаторыя віды агародніны.

   Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання ад 4 да 6 гадоў разам з зайкам спрабуюць у гэтым годзе выгадаваць расаду кветкавых культур для тэматычнай клумбы.

    Вітамінка  наглядае за агародам у час адсутнасці дзяцей, разам з дзецьмі робіць адзнаку ў дзённіку назіранняў.

 

Меню раздзела