Музычныя святы, прысвечаныя Міжнароднаму жаночаму Дню

07.03.2023
  8 сакавіка ў дзіцячым садзе - самае кранальнае, далікатнае і дзіўнае свята. Яно  прысвечана  самым мілым і пяшчотным, каханым і родным, матулям  і бабулям. У гэты дзень усе ўсмешкі, песні, вершы, танцы прысвячаюцца выдатным жанчынам: мамам, дзяўчынкам  і бабулям!

         7 сакавіка ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі ва ўсіх узроставых групах былі праведзены музычныя святы, прысвечаныя святкаванню Міжнароднага жаночага Дня!. Жанчыны прыйшлі на ранішнік прыбраныя, ўсхваляваныя, прыгожыя, шчаслівыя.

       Выступленне дзяцей на свяце - лепшы падарунак, які мамы могуць атрымаць ад сваіх дзяцей. Дзеці спявалі далікатныя, добрыя прыгожыя песні, танцавалі, гулялі ў цікавыя гульні, а бацькі разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у конкурсах.                                                                                     

         Дзеці падарылі сваім матулям падарункі, якія зрабілі сваімі рукамі. Было весела, цікава, радасна. У заканчэнні свята дзеці  запрасілі сваіх любімых мам і бабуль на святочны  танец. Свята прынесла ў жыццё дзіцячага сада атмасферу  вясновага шчасця і радасці.

         Да віншаванняў дзяцей далучаецца калектыў установы дашкольнай адукацыі  і віншуе ўсіх жанчын з выдатным святам!

З Міжнародным жаночым днём

Прыміце віншаванні

Поспехаў вам заўсёды ва ўсім,

Надзеі і шанцавання!

Няхай прыгажосць ваша квітнее,

Няхай сонца душу грэе,

Няхай шчасце ў жыццё ваша прыйдзе,

  І стане ў ім  святлей!

Са святам 8 сакавіка!

 

 

 

Меню раздзела