Мірна жыць - шчаслівымі быць!

23.02.2023

         23 лютага – гэта свята сапраўдных мужчын: смелых, адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны.

         У гэты дзень у нашай ўстанове дашкольнай адукацыі ўвесь дзень быў прысвечаны правядзенню мерапрыемстваў да гэтага свята. Ва ўсіх узроставых групах былі праведзены тэматычныя гутаркі: “ Абаронцы Айчыны”, “Ваенныя прафесіі”. У групе інтэграванага навучання і выхавання па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства “ быў праведзены занятак “Дзень абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь.

         У другую палову дня было праведзена тэматычнае мерапрыемства “Татачка любімы, ты так патрэбен мне”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім задавальненнем паказалі свае ўменні і спрыт у рухомых гульнях, праспявалі песні, прачыталі вершы. Напрыканцы дня падарылі татам цікавыя і крэатыўныя падарункі створаныя сваімі рукамі.

         Дзень прайшоў насычана і цікава і даставіў дзецям шмат радасці і задавальнення.

Меню раздзела