Размаўляй са мной па – беларуску

21.02.2023

    21 лютага выхаванцы нашай установы дашкольнай адукацыі святкавалі Дзень роднай мовы. У госці да дзяцей завітаў спадар Бульбаш і запрасіў дзяцей у захапляльную квэст – гульню “Падарожжа па беларускіх народных казках”. На кожным прыпынку дзяцей чакалі цікавыя заданні. У выніку квэст – гульні выхаванцы здолелі здабыць чароўны скарб .

    Мерапрыемства завяршылася вянком беларускіх народных гульняў прапанаваных гаспадыняй Ганнай.

Меню раздзела