Пра бяспеку дружна дбаем…

04.01.2023

   У рамках Тыдня бяспекі пад час зімовых канікул прайшла квэст – гульня  “Вясёлыя прыгоды з клоунам Веней”.

   Казачны персанаж звярнуўся да дзетак за дапамогай у рашэнні праблемнай сітуацыі , што такое правілы бяспечных паводзін і чаму іх неабходна выконваць. 

   Гуртам  адправіліся ў марское падарожжа і ўзгадалі правілы бяспекі жыццядзейнасці дома, на дарозе і ў дзіцячы садзе, успомнілі  нумары выкліку выратавальнай службы

   З выхаванцамі былі праведзены гульнявыя практыкаванні “Уключаем- выключаем, адчыняем – зачыняем”, “ Электрычны ланцужок”. Праведзена дыдактычная гульня “Сонейка бяспекі”, арганізавана абследванне – параўнанне “Ці можа аловак і пэндзлік быць небяспечным”.

     

Меню раздзела