Міжнародны дзень абароны дзяцей

01.06.2022
У першы дзень лета ўся наша краіна адзначае свята - Дзень абароны дзяцей. Дзяцінства застанецца для кожнага з нас самай незабыўнай і самай шчаслівай парой. Мы, дарослыя, павінны абараняць правы і інтарэсы дзяцей, каб яны змаглі вырасці шчаслівымі і поўнымі сіл для новых дасягненняў.

     У гэты дзень у нашай установе дашкольнай адукацыі ўвесь дзень быў прысвечаны правядзенню мерапрыемстваў да гэтага свята. З самай раніцы на групавых пляцоўках дзіцячага сада гучала святочная музыка, якая стварала  атмасферу радасці. Ва ўсіх узроставых групах былі праведзены тэматычныя гутаркі “Што за свята – Дзень абароны дзяцей”, “Я будучае маёй краіны”.                    Дзеці на асфальце каляровымі крэйдамі намалявалі прыгожыя малюнкі, дзе можна было ўбачыць прыгажосць роднай прыроды, сваіх сяброў і сваіх родных. Усе малюнкі былі розныя, але аб’яднаны адной агульнай тэмай “Шчаслівае дзяцінства”.                                                                                                                 Заключным акордам у гэты дзень стала правядзенне музычнай забавы “Падары ўсмешку дзецям”. У пачатку мерапрыемства прагучаў гімн нашай краіны, а затым дзеці разгадалі цікавыя загадкі пра сімвалы Беларусі. Дзеці былі апрануты ў беларускія народныя   касцюмы , як сапраўдныя маленькія беларусы, спявалі прыгожыя песні і танцавалі танец з лыжкамі і стужкамі.

    Дзень прайшоў насычана і цікава, даставіў нашым выхаванцам шмат радасці, а значыць - прайшоў на ўра.

Меню раздзела