Бывай, бывай,дзіцячы сад!

27.05.2022
Выпускны ў дзіцячым садку - гэта самае яркае, доўгачаканае і незабыўнае свята для дзяцей, якое сімвалізуе заканчэнне цудоўнай дашкольнай пары...

    Здавалася бы, толькі ўчора бацькі прывялі сваіх малых у дзіцячы садок, а сёння яны ўжо развітваюцца з гэтым утульным месцам. Ззаду засталіся выдатныя гады, напоўненыя займальнымі вандроўкамі, усмешкамі і смехам. Наперадзе хлопчыкаў і дзяўчынак чакае пачатак школьнага жыцця, таму кожнаму з бацькоў хочацца, каб гэтае свята запоўнілася дзецям маляўнічымі, цёплымі і цікавымі падзеямі.

   Падрыхтоўка да выпускнога была вельмі хвалюючай і адказнай. У святочна ўпрыгожанай зале сабраліся бацькі выпускнікоў і запрошаныя госці.  Дзеці паказвалі ўсе свае ўменні і веды, якія яны набылі за гады, праведзеныя ў дзіцячым садку. Выконвалі песні, прыемна здзіўлялі выдатнымі танцамі і абяцалі добра вучыцца ў школе. 

   Прысутныя бацькі падтрымлівалі рабят бурнымі апладысментамі і ледзь стрымлівалі слёзы. Са словамі на дарогу ў адрас выпускнікоў выступіла загадчык Лукша Наталля Іванаўна і першая настаўніца Пазняк Жанна Чаславаўна, якія пажадалі выпускнікам удачы на ​​працягу ўсяго школьнага жыцця. Ад імя ўсіх бацькоў былі сказаны словы падзякі выхавальнікам і работнікам дашкольнай установы адукацыі.

   Наперадзе няпростая дарога ў свет дарослага школьнага жыцця. Кожны год наш дзіцячы сад выпускае ў школу не простых дашкалят, а самых сапраўдных таленавітых і выдатных зорак. Кожнае дзіця ў групе - маленькая зорачка. Кожны таленавіты і непаўторны. Мы пакахалі іх за гады пражытыя разам, і сёння з гонарам і надзеяй, сумам адпускаем іх у школу.

Дарагія нашы выпускнікі, жадаем вам поспехаў у школе.

Памятайце, што нашы дзверы заўсёды адчыненыя для вас!

 

Меню раздзела