Агульны бацькоўскі сход

18.05.2022
18 мая прайшоў агульны бацькоўскі сход, які быў прысвечаны арганізацыі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў летні аздараўленчы перыяд. На сходзе прысутнічалі інспектары Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я. і Сіткевіч С.В.

     На бацькоўскім сходзе былі асвечаны наступныя пытанні:

    1.Задачы і асноўныя накірункі дзейнасці на летні аздараўленчы перыяд.

    2. Аб асноўных напрамках узаемадзеяння ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў. Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем'ях.

    3. Майстар-клас "Хатняя гульнятэка".

       Інспектар Стаўбцоўскага РАНС Салей В.Я. напомніла бацькам аб іх асноўным абавязку - забеспячэнне бяспечных умоў пражывання  дзяцей у сям'і. За маленькімі дзецьмі, перш  за ўсё, трэба глядзець і не пакідаць адных, гэта самая дзейсная мера. У гульнявой форме бацькі паўтарылі асноўныя небяспечныя месцы дома, меры прадухілення бяды.

Меню раздзела