Расцём разам з кветкай!

04.04.2022
Расцём разам з кветкай! Пад такім дэвізам быў арганізаваны працоўны дэсант па перасаджванню рассады кветкавых культур.

    Сёння выхаванцы рознаўзроставай групы шчыравалі перасаджваючы рассаду кветак, якія выгадавалі на незвычайным   агародзе  на акне. Хлопчыкі і дзяўчынкі разам з дарослымі рыхтавалі глебу, ажыццяўлялі перасадку і паліў.

    Хутчэй расціце, кветкі,  каб упрыгожыць клумбы роднага дзіцячага сада ў ходзе  дабрачыннай акцыі “Квітней, мой дзіцячы сад!”, што запланавана на канец красавіка.

 

Меню раздзела