Тыдзень фінансавай граматнасці

25.03.2022
З 21 па 27 сакавіка ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі адбыўся тыдзень фінансавай граматнасці. Традыцыйна у рамках тыдня прайшлі мерапрыемствы накіраваныя на фарміраванне асноў фінансавай граматнасці ў дашкольнікаў.

    У рознаўзроставай групе ад 4 да 6 гадоў былі праведзены дыдактычныя гульні “Прафесіі дарослых”, “Што можна купіць за грошы”, “Што даражэйшае”.

   Выхаванцы групы пазнаёміліся з урыўкамі твораў “ Хітрая скарбонка” з кнігі  У. Ліпскага “Хітрая скарбока”,  “Твае першыя фінансы”, выкладзенымі пры падтрымцы Белаграпрамбанка”.

     На занятках дзеці  паразважалі “Адкуль узяліся грошы”, “Банкаўская картка, адкуль на ёй грошы?”,  “Як банкаўская картка дапаможа цікавай вандроўцы”, “Чаму дарослыя на работу ходзяць?”.

     Пабывалі таксама  ў мясцовай краме  і пазнаёміліся з асноўнай функцыяй разліковага тэрміналу.

     У другой палове дня выхаванцы склалі папяровыя кашалькі ў тэхніцы арыгамі, а пасля на Манетным двары ДУА “Шашкоўскі дзіцячы сад” свет убачылі першыя аўтарскія манеты і купюры.

    Цікава і крэатыўна прайшоў Аукцыён ведаў. Маленькія знаўцы, запрошаныя на аукцыён, гуртам спрабавалі знайсці адказ на пытанне “Як назбіраць грошай на любімую цацку”.  У банк дадзеных аукцыёна паступілі неверагодныя адказы.

 

 

Меню раздзела