Наш цудоўны агарод!

14.03.2022
Традыцыйна кожную вясну ў дзіцячым садзе з'яўляюцца  агароды на падаконніку.

     Мэтай стварэння агарода на падаконніку,  з'яўляецца выхаванне ў дзяцей экалагічнай культуры, развіццё пазнавальных інтарэсаў, назіральнасці.

     Агарод на падаконніку ў групе з'яўляецца вельмі цікавым заняткам, асабліва ранняй вясной, калі хочацца не толькі пакаштаваць свежыя дары прыроды, але і паглядзець на колеры зеляніны. І няма нічога прыемней, калі першая зеляніна паспявае прама ў дзяцей на вачах.

       Дзеці актыўна прымаюць удзел ў пасадцы агарода.  Дапамагаюць садзіць цыбулю, кроп, часнок, фасоль... Дзеці з нецярпеннем чакаюць і назіраюць, калі з'явяцца першыя парастакі. Сумеснымі намаганнямі створаны прыгожы і смачны ўраджай на акне.

 

 

Меню раздзела