Ліст сябру

29.12.2021
Выхаванцы дзіцячага сада працягваюць атрымліваць карэспандэнцыю ад новых сяброў з розных куточкаў Мінскай вобласці.

    Няўрымслівай птушачкай прыляцеў да  ліст ад нашых даўніх сяброў з ДУА “Дзераўнянскія яслі- сад”.  Выхаванцы старшай групы разам са сваім выхавальнікам Таццянай Іосіфаўнай  расказалі  нам пра маляўнічае возера, якое блакітным сподкам раскінулася акурат у цэнтры населенага пункта. Возера аг. Дзераўная – надзейны прытулак для розных сартоў рыб, качак, нават баброў. У якасці падарунка мы атрымалі цікавыя расфарбоўкі з выявамі жыхароў возера, які з задавальненнем расфарбавалі ў вольны час.

   Нашы сябры вельмі турбуюцца, што ўлюблёнае месца адпачынку дзераўнянцаў да гэтага часу не мае назвы. Хлопчыкі і дзяўчынкі просяць нашай парады і дапамогі ў выбары назвы гэтага прыгожага возера. На тое і існуюць сябры, каб дапамагаць адзін аднаму. Гуртам мы здолеем гэта зрабіць! І ў выніку абласнога сацыяльна – педагагічнага праекта дзераўнянскае возера атрымае  сваё адметную назву. Сустракайце ліст з прапановамі.

 

 

Меню раздзела