Свята "Багач"

22.10.2021
У рамках рэалізацыі раённага педагагічнага праекта “Фарміраванне ў дашкольнікаў каштоўнаснага стаўлення да беларускай нацыянальнай спадчыны сродкамі гульнявой дзейнасці” 22 кастрычніка ў рознаўзроставай групе (ад 4 да 6 гадоў) прайшло фальклорнае свята “Багач”.

    Свята  азарылася  прыгожымі  яркімі  фарбамі  восені  і дзіцячымі  ўсмешкамі, а таксама  прыходам да дзяцей гаспадыні Ганны ў прыгожым беларускім адзенні. Дзеці разам з гаспадыняй далучыліся  да беларускіх народных традыцый, паспявалі беларускія народныя песні пра багаты ўраджай, патанцавалі з лыжкамі, а таксама пагулялі ў беларускія народныя гульні. У заканчэнні  свята дзеці атрымалі ад гаспадыні смачныя яблыкі.

Падрабязней глядзіце тут...

 

Меню раздзела