Восень, восень залатая...

20.10.2021
У пошуках слядоў восені выхаванцы рознаўзроставай групы (ад 4 да 6 гадоў) 20 кастрычніка хадзілі на экскурсію ў асенні парк Шашкоўскага дома культуры.

    Дзеці  атрымалі магчымасць паназіраць за аб’ектамі  жывой і  нежывой прыроды, замацавалі  веды  аб прыкметах восені, сабралі  прыгожыя, рознакаляровыя лісточкі для падзелак  і гербарыя, а  таксама  замацавалі правілы дарожнага руху. Экскурсія  дзецям  вельмі спадабалася, яны актрымалі новыя веды і пазітыўныя эмоцыі. Усе задаволеныя і  шчаслівыя вярнуліся ў дзіцячы сад.

Восень, восень залатая

Сее радасць на зямлі,

Хмарка  ў сінім небе тае,

Імкнуць у вырай  жураўлі

 

Ярка, хораша  прыбрала

Усюды  дрэвы  і  кусты

І зямлю  намалявала

У колер жоўта – залаты

(С.Новік -  Пяюн)

Меню раздзела