Агульны бацькоўскі сход

07.05.2021
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі 07.05.2021 адбыўся агульны бацькоўскі сход "Бяспечнае лета", на якім прысутнічаў інспектар ДПС АДАІ Стаўбцоўскага РАУС Болсун С. А.

    Няма нічога больш каштоўнага для кожнага бацькі, чым дабрабыт дзіцяці і яго бяспека. Сям'я для дзіцяці з'яўляецца першым інстытутам сацыялізацыі. Менавіта ў сям'і ён атрымлівае першыя навыкі зносін з навакольным светам, набывае правілы паводзін і нормы, устаноўленыя ў грамадстве. Адказнасць бацькоў за выхаванне і ўтрыманне дзяцей, замацавана ў нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь. Таму асноўная задача ўстановы адукацыі і сям'і - забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей і фарміраванне ў іх асноў бяспечных паводзін. 

    Падчас сходу пытанні бяспекі на дарозе агучыў інспектар ДПС АДАІ Стаўбцоўскага РАУС Болсун С. А. Сяргей Аляксандаравіч акцэнтаваў увагу бацькоў аб абавязковым выкарыстанні  святлозвяртальных элементаў у цёмны час сутак, захаванні правілаў перавозкі дзяцей у легкавым аўтамабілі.  

    Медыцынская сястра Сініцкая Н.А. напомніла  правілы аказання першай дапамогі і аб абавязковым захаванні ўсіх прафілактычных мерапрыемстваў.

    Загадчык Лукша Н.І. пазнаёміла бацькоў са зместам  нарматыўных дакументаў, асноўнымі напрамкамі дзейнасці ў летні аздараўленчы перыяд.

Меню раздзела