Тыдзень лесу

12.04.2021
У Беларусі ў 14 раз з 3 па 10 красавіка прайшла акцыя "Тыдзень лесу". У 2021 годзе яна прымеркавана да Года народнага адзінства. Добраахвотнікі змаглі пасадзіць дрэвы, закласці памятныя алеі, скверы, прывесці ў парадак месцы адпачынку ў лесе.

     Выхаванцы дзіцячага сада таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве. У рамках рэспубліканскай акцыі  былі праведзены мерапрыемствы з выхаванцамі: гутаркі «Беражыце лес», «Беражыце лес ад пажару», «Правілы паводзін у лесе»; арганізаваны заняткі па мастацкай дзейнасці па тэме акцыі, мэтавыя прагулкі.

   Дзеці з задавальненнем наведалі Старынскае лясніцтва.  Ляснікі паказалі выхаванцам саджанцы бярозак, хвой, расказалі, як правільна іх садзіць. Па традыцыі, дзеці  атрымалі ў падарунак маленькія хвойкі, якія разам з выхавальнікамі пасадзілі на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі. А  па жаданню - з бацькамі дома.

IMG-770c800406175b056734958b3d29cda4-V

IMG-2cd5ce1164560c18f1f5ef7b0fd6fd7a-V

IMG-3888d4d481b5d237ea329100a2e7e0d9-V

 

Меню раздзела