Районный этап фестиваля "Я-исследователь"

21.01.2021

    Ва ўстанове адукацыі ў рамках першага тура раённага этапу абласнога адкрытага фестывалю "Я -даследчык" прайшла стэндавая прэзентацыя работы "Чаму печ называюць царыцай?" выхаванца групы інтэграванага навучання і выхавання (ад 4 да 6 гадоў) Абдурахманава Арцемія. 

   Арцемій расказаў дзецям аб ходзе свайго даследавання: прызначэнні печы ў доме, наліччы ў сучасных дамах печак, бяспечным абыходжанні і цікавых фактах з гісторыі.

Дзеці даведаліся шмат цікавага, паласаваліся блінамі з печы... І цяпер дакладна ведаюць, чаму печ называлі царыцай.

Ганарымся табой, маленькі даследчык!

 

Пераходзьце па спасылцы, даведаецеся і вы... "Чаму печ называюць царыцай?"

Меню раздзела