У Беларусі праходзіць акцыя "Нашы дзеці". Прыняць удзел можа кожны!

14.12.2020
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2020 года № 583 «аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» з 10 снежня 2020 года па 10 студзеня 2021 года ў Беларусі праходзіць навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці».

     

    У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны пройдуць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, павіншуюць дзяцей З Новым годам, Раством Хрыстовым і ўручаць падарункі. Да дабрачыннай акцыі далучацца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.

    Цэнтральная падзея акцыі - навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі і навагодні баль у Палацы Незалежнасці ў Мінску. Іх удзельнікамі стануць каля 4 тыс. дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў і іншыя.

   Свята больш за ўсё чакаюць дзеці. Асабліва тыя, якія па розных прычынах засталіся без бацькоўскага клопату. Каб ніхто з іх не быў абдзелены ўвагай, ужо шмат гадоў перад Калядамі і Новым годам да дзяцей едуць неабыякавыя людзі, каб падарыць ім падарункі, а самае галоўнае – надаць увагу і перадаць часцінку свайго сэрца.

  Навагоднія мерапрыемствы ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў рамках акцыі "Нашы дзеці":

да 18.12.2020 - Майстэрня Дзядулі Мароза "Упрыгожым дзіцячы сад разам". Больш падрабязна фотаальбом

21.12.2020 - Паштоўкі Дзядулі Марозу ў малюнках.

24.12.2020 - Навагоднія ранішнікі "Снег ідзе, снег ідзе мяккі і пухнаты". Больш падрабязна фотаальбом

28.12.2020 - Акцыя "Снегіры, сінічкі, сыплю вам пшанічкі". Больш падрабязна тут

30.12.2020 - Выстава малюнкаў "Зімовыя забавы".

04.01.2021 - Эксперыментальная дзейнасць "Каляровыя ільдзінкі  Снежнай Каралеве"

05.01.2021 - Каллектыўны каллаж "Ялінка пажаданняў"

06.01.2021 - Фестываль талентаў "Лепшы чытач вершаў аб зіме"

 

Меню раздзела