З Днём маці!

14.10.2020
Мілыя жанчыны! Шаноўныя мамы! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!

    Няма ў свеце больш высокай і ганаровай місіі, чым дарыць жыццё, працягваць род чалавечы. Нізкі паклон і бясконцая падзяка вам за вашы добрыя сэрцы і працавітыя рукі, за мудрасць і цярпенне, за ўменне чакаць і верыць, разумець і дараваць.

    Па праве, дата святкавання прымеркавана да вялікага праваслаўнага свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Бо мама для кожнага з нас - берагіня, заступніца, апякунка.

    Няхай усё дабро, якое вы прыўносіце ў свет, вам сто разоў вяртаецца! Хай радуюць дзеці і ўнукі, цяплом і ўтульнасцю поўняцца вашы дамы!

      Моцнага вам здароўя, шчасця, дабрабыту.

Прымайце віншаванні ад выхаванцаў ДУА "Шашкоўскі дзіцячы сад". І музычны падарунак.

Меню раздзела