Візітка

Шашкоўскі дзіцячы сад "Сонейка" гасцінна адчыніў свае дзверы ў снежні 1968 года.
Разгарнуць

 

Наша місія:

    Ствараць такое развіццёвае прадметна-прасторавае асяроддзе, якое бы раскрывала магчымасці кожнага дзіцяці, забяспечвала яго творчае развіццё, далучэнне дзяцей да нацыянальнага наследдзя, культуры, любові да роднага краю.

     Таму  мы ладзім камфорт на вачах у дзяцей, і, абавязкова, з іх непасрэдным удзелам!  Імкнемся, каб маленькая асоба  адчувала, што яе  любяць, чакаюць, разумеюць і прымаюць.

    Нашы выхаванцы патрабуюць і ад нас творчага росту: вывучэння і  выкарыстання навейшых  тэхналогій.  Спасцігаць новае і нязведаннае  нам дапагаюць элементы: метада нагляднага мадэліравання, ТРВЗ (творчага рашэння вынаходніцкіх задач) і г.д.

    Агульная творчая дзейнасць спрыяе фарміраванню гатоўнасці да паспяховага пераходу на наступны ўзровень адукацыі. 

    Таму штодзённая праца аб’ядна агульным дэвізам  “Дзеля дзіцяці, разам з дзіцем, зыходзячы з магчымасцей дзіцяці”.

 

 

Згарнуць
Меню раздзела