Развіццё мовы – гэта не толькі фарміраванне правільнага гукавымаўлення, але і фанематычнага слыху (уменні адрозніваць маўленчыя гукі), граматычнага ладу мовы (у дзяцей часта назіраюцца такія памылкі: «прыгожая» твар, шмат «дрэва»). Гэта і пастаяннае ўзбагачэнне слоўнікавага запасу (напрыклад, дзеці рэдка выкарыстоўваюць у сваёй мове прыметнікі); развіццё звязнай мовы (часта дзеці не могуць расказаць бацькам аб праведзеным у дзіцячым садзе дне, паходзе ў лес і інш.).
Прапаную вам гульні, якія дапамогуць фарміраванню ў вашага дзіцяці ўмення прыгожа, паслядоўна і складна выказваць свае думкі, выкарыстоўваць максімальна дакладныя для пэўнай сітуацыі словы.
Гульні на кухні
«Хто больш назаве слоў».
Зрабіце з дзіцем своеасаблівае спаборніцтва: хто больш назаве слоў, вынятых, напрыклад, з баршчу (буракі, морква, бульба, цыбуля ...), з кухоннай шафы (каструля, друшляк, патэльня...). Прыдумайце прыз, заслужыць які ваша дзіця сапраўды захоча. Але не перастарайцеся! Памятаеце, што ваша мэта ў гульні – не перамагчы, а навучыць.
«Пачастунак».
Успомніце любімыя салодкія прысмакі і «пачастуйце» адзін аднаго. Дзіця называе «смачнае» слова і «кладзе» яго вам на далоньку, затым вы яму (цукерка, марожанае, і гэтак далей...). Можна пагуляць у кіслыя, салёныя, горкія словы.
«Сокавыціскалка».
Прыгатуем з яблыкаў сок. Як ён будзе называцца? (яблычны). З груш, сліў, морквы, лімона, апельсіна? І наадварот: апельсінавы сок з чаго?
«Адзін і шмат».
Дарослы называе адзін прадмет, а дзіця шмат. Напрыклад: кубак – кубкі, стол – сталы, крэсла – крэслы.
«Хто больш ведае».
Гульня-спаборніцтва – хто больш назаве, як можна выкарыстоўваць прадмет. Напрыклад, «Шклянку. Хто больш прыдумае, як і для чаго яго можна выкарыстоўваць?». Магчымыя адказы: піць чай, паліваць кветкі, вымяраць крупы, накрываць расаду, ставіць алоўкі... .
Гульні ў ваннай
«Вадапой».
Дарослы расстаўляе ў ванне пустыя колбачкамі рознага памеру, адзяе шланг на кран і ўключае ваду. Дзіця напаўняе ёмкасці вадой са шланга. Для таго каб яму было цікава, можна сказаць, што ў ваннай знаходзяцца не проста місачкі, а паілкі для розных жывёл і птушак, у маленькіх звяркоў (мышкі, хамячка, зайчыка) — маленькія, а ў вялікіх (слана, мядзведзя, насарога) — вялікія.
«Літаралоў».
Неабходныя атрыбуты – магнітныя літары, вуда з магнітам, але можна проста выкарыстоўваць рукі. Удзельнікі па чарзе вылоўліваюць літару з вады, называюць гук, які яна абазначае. Калі гук апынуўся галосным – праспевываюць яго: А-А-А..., прыдумваюць слова, якое пачынаецца на гэты гук. Калі гук зычны – прамаўляюць чыстагаворку з ім. Напрыклад, ла-ла-ла – пчала, або паскладаней ла-ла-ла – вострая ігла, або ла-ла-ла – Маша ваду разліла.
Гульні па дарозе з дзіцячага садка (у дзіцячы сад)
«Хто самы уважлівы?»
«Будзем называць прадметы, каля якіх мы праходзім; а яшчэ абавязкова пакажам – якія яны. Вось паштовая скрыня – яна сіняя. А вось кошка – яна пухнатая». Можна называць словы па чарзе.
«Жоўты, чырвоны, блакітны»
Прапануйце дзіцяці называць прадметы пэўнага колеру. Напрыклад, толькі чырвоныя прадметы, якія ёсць навокал. Калі дзіця будзе называць і паказваць вам іх, пераходзьце да вывучэння іншых колераў. Гэтак жа можна адпрацаваць успрыманне памеру.
«Пераблытаніца»
Жылі-былі словы. Яны весяліліся, гулялі, танцавалі і не заўважылі, што ў іх нешта пераблыталася. Дапамажы словам вярнуць свой ранейшы выгляд: кашок (кошка), дава (вада), ватра (трава).
Гульні ў вольную хвілінку
«Цудоўны мяшочак»
Для гульні неабходныя: палатняны мяшочак і невялікія цацкі. У пачатку гульні дзіця правільна называе кожны прадмет. Затым усе цацкі складаюцца ў мяшочак і змешваюцца. Дзіцяці прапануецца на вобмацак адгадаць цацку; назваць яе (Зайчык); скласці з гэтым словам словазлучэнне (Зайчык (які?) белы, пухнаты...) або сказ (Даўгувухі зайчык скача на лясной палянцы).
«Жаба»
Вылучэнне гука з шэрагу іншых гукаў. Напрыклад, гук [А]. Будзеш скакаць, як жаба, калі пачуеш гук [А], на іншыя гукі апускаеш нізка рукі. Дарослы называе гукі (а, у, а, і, э...), а дзіця падскоквае, калі пачуе зададзены гук. Гульню можна праводзіць на гук, які дзіця вучыцца гаварыць
«Назаві тры прадметы»
«Я назаву адно слова, напрыклад, мэбля, а ты назавеш тры словы, якія можна назваць адным словам «мэбля» (стол, крэсла, ложак). У гэтай гульні дзіця вучыцца абагульняць тры паняцці да аднаго слова і наадварот. Напрыклад, дарослы называе: «Маліна, клубніцы, парэчка», а дзіця адказвае: «Ягады». Прыклады абагульняючых слоў: кветкі, ягады, дрэвы, галаўныя ўборы, адзенне, абутак, электрапрыборы і г. д.
Гульні для дзяцей у дарозе
«Пагуляем у словы!».
Гэта папулярная і карысная гульня. Усе называюць словы па-чарзе. Трэба назваць слова на літару, на якую скончылася папярэдняе слова . Гэта аналаг гульні “у гарада». Потым гульню можна ўскладняць, называць толькі жывёл, або толькі ежу і т. п.
«Насарог».
Насарог павінен усё рабіць на адзін гук. Напрыклад, сёння гук "ш": насарог носіць шкарпэткі, шапку, шалік, любіць есці шакалад і г.д.
«Скажы наадварот».
Дарослы называе слова, а дзіця адказвае словам, процілеглым па сэнсе –антонім (дабро-зло, цёмна-светла, мяккі-цвёрды і г.д.).
«Скажы па-іншаму».
Успомні і назаві словы, падобныя па сэнсу на тое слова, якое названа. Дарослы прапануе, напрыклад, слова «вялікі». Дзіця называе словы-сінонімы: велізарны, вялізны, гіганцкі («мокры» - сыры, вільготны і г. д.).
«А гэта, якім бывае?»
Па чарзе падбіраюцца прыкметы, хто больш не зможа прыдумаць – прайграў (напрыклад, кошка бывае пухнатая, галодная, рыжая і г.д.).
«Што бывае?»
Гульня, зваротная папярэдняй. Называем, хто(што) можа мець дадзеную прыкмету (напрыклад, прыгожай можа быць кветка, дзяўчына, малюнак і г. д.)
«Што можна зрабіць?»
Па чарзе называем прадметы (з дрэва – стол, крэсла, палка і г. д..).
«З чаго зроблены гэты прадмет?»
Зваротная папярэдняй гульні. Дарослы называе рэч, а дзіця гаворыць, з чаго яна зроблена (стол – з дрэва –дзеравянны , дом – з каменя- каменны, кніга – з паперы - папяровая і т. п.)
Выкарыстаная літаратура
Смолянко М.В. Карэкцыйна-выхаваўчая работа ў дашкольных групах для дзяцей з агульным недаразвіццём маўлення. Сб. “Коррекционная работа в дошкольных учреждениях”. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2000