Бывай, бывай, дзіцячы сад. Ужо нас кліча школа !

31.05.2024

Апошнімі майскімі дзянькамі ў нашай установе дашкольнай адукацыі адбылося свята “Выпуск у школу”.

         На імправізаваную чырвоную дарожку выйшлі выпускнікі ўстановы дашкольнай адукацыі. Здзівілі прысутных сваім артыстызмам і талентамі.                                                            

   Узнёслы, радасны настрой панаваў на свяце. Гучалі шчырыя словы -настаўленні ў адрас выпускнікоў, словы падзякі ў адрас усіх супрацоўнікаў установы дашкольнай адукацыі.    Традыцыйна,  пасля свята, хлопчыкі і дзяўчынкі разам з бацькамі прынялі ўдзел у флэшмобе, які ладзіўся на свежым паветры. Пасля ў неба ўзвіліся каляровыя птушкі на паветраных шарах.

У добры шлях, будучыя першакласнікі!

 

Меню раздзела