Ад Ада Я прафесія мая

09.04.2024

У рамках ХIII педагагічнага марафона “Педагог -качество, доступность и развитие» выхаванцы рознаўзроставай гупы ад 4 да 6 гадоў здзейснілі экскурсію ў харчблок установы дашкольнай адукацыі, паглыбілі веды аб працы повара і яго прафесійных функцыях.

Таццяна Антонаўна, повар, у сваю чаргу, паказала хлопчыкам і дзяўчынкам спецыяльнае абсталяванне, што выкарыстоўваецца для прыгатавання карысных і смачных страў дзіцячага меню.

Гуртам дзеткі дапамаглі повару аблупіць звараную бульбу для прыгатавання салата і расказалі аб сваіх самых любімых хатніх стравах.

         Таксама ў адзін з дзён пабывалі ў бібліятэцы мясцовага ДК і разам знайшлі адказ на пытанне “Бібліятэкар, што ён павінен умець?”. На паліцах бібліятэкі знайшлі кнігі серыі “Славим Родину трудом» і прынеслі іх у дзіцячы сад. Пасля злажылі кнігі ў “Казачны заплечнік” і размясцілі ў раздзявальным пакоі групы, каб кожны дарослы мог узяць кнігу дадому і пачытаць разам са сваім дзіцем.

Лагічным працягам марафона сталі наступныя віды работ: пошук адказаў на пытанні тыпу: “Хто такі фермер?”, “Навошта ў школе дырэктар і чым ён займаецца”, настольна – друкаваныя гульні “Што каму патрэбна для работы”, “Важныя прафесіі” і іншыя.  Станоўчыя  эмоцыі выклікала ў хлопчыкаў і дзяўчынак сумеснае складанне профіказкі “Кім я буду, калі вырасту?”.

Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыі прынялі ўдзел ў разумовым штурме “ Які ён, сучасны педагог?”, паразважалі над сэнсам прыказак і прымавак аб працы.

 

Меню раздзела